Сустрэча з Васілём Андрыеўскім
Кожны год у нашай школе праходзіць свята беларускай мовы, паэзіі. У сакавіку гэтага года праходзіў тыдзень прадметаў гуманітарнага цыкла “Падарожжа па родным краі”. Яркай падзеяй для вучняў стала сустрэча з таленавітым мазырскім паэтам Васілём Адрыеўскім. Вобразная, цікавая гутарка ператварылася ў жывы дыялог. Усе ўдзельнікі атрымалі задавальненне ад сустрэчы. На развітанне вучні пажадалі творчых поспехаў вядомаму земляку.